Асноўная тэма, вынесеная на абмеркаванне: Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачыннасці. Кіраўнік дэпутацкага корпусу Петрыкаўшчыны падзяліўся інфармацыяй пра кібератакі на інфармацыйную структуру. Было адзначана, што дадзеныя дзеянні ператварыліся ў адну са стратэгічных пагроз нацыянальнай, эканамічнай і грамадскай бяспекі любой краіны.

Віталій Пілер правёў сустрэчу з калектывам Курыціцкай сярэдняй школы

Па выніках даследавання, праведзенага ў мінулым годзе, Беларусь знаходзіцца на 3-м месцы ў рэйтынгу краін СНД, якія часцей за ўсё падвяргаюцца кібератакам. Па ўзроўні кібербяспекі краіна заняла 70-е месца са 166 краін. У Беларусі прыняты шэраг сістэмных мер у барацьбе з кіберпагрозамі. Прыняты Указ Прэзідэнта РБ “Аб кібербяспецы”, Закон “Аб абароне персанальных даных”, арганізацыі і прадпрыемствы інвестуюць у кібербяспеку і навучанне супрацоўнікаў. Дакладчык адзначыў, што на індывідуальным узроўні патрабуецца павышэнне лічбавай пісьменнасці насельніцтва, выкананне элементарных правілаў лічбавай гігіены.

Віталій Пілер правёў сустрэчу з калектывам Курыціцкай сярэдняй школы

Па даных галоўнага ўпраўлення па барацьбе з кіберзлачыннасцю крымінальнай міліцыі МУС РБ, за 9 месяцаў бягучага года ў Беларусі зарэгістравана больш за 13 тысяч выпадкаў кібермахлярства.Самая масавая катэгорыя – фішынг і махлярства з банкаўскімі картамі. Махляры актыўна выкарыстоўваюць і такі метад фішынгу, пры якім канфідэнцыйныя даныя беларускіх грамадзян здабываюцца зламыснікамі праз тэлефонныя званкі. Расце колькасць выпадкаў махлярства з выкарыстаннем галасавых паведамленняў нібыта ад калег, сяброў і сваякоў, як правіла, з просьбай пра тэрміновы грашовы перавод. Старшыня райсавета нагадаў, што супрацоўнікі банкаў і праваахоўных органаў не тэлефануюць праз мэсэнджары з выкарыстаннем відэасувязі. Пры здзяйсненні грашовага пераводу пад уплывам махляроў неабходна неадкладна звярнуцца ў органы ўнутраных спраў для захавання грашовых сродкаў.

Віталій Пілер правёў сустрэчу з калектывам Курыціцкай сярэдняй школы

– Кібербяспека – гэта адказнасць кожнага з нас. Яна пачынаецца з нашай лічбавай гігіены, пры якой выкананне простых правілаў паводзінаў у сетцы інтэрнэт дазваляе абараніць персанальныя даныя, фінансы ад кібермахляроў, – адзначыў Віталь Уладзіміравіч. Старшыня райсавета адзначыў, што за апошні час у рэспубліцы ўдалося агульнымі намаганнямі пераламіць тэндэнцыю росту колькасці кіберзлачынстваў, аднак абсалютную абарону ад кібератак не гарантуе ніводная сістэма абароны. Каб знізіць рызыкі, кожны беларус павінен праяўляць пільнасць і ўважлівасць, прытрымлівацца рэкамендацый спецыялістаў. Па зададзеннай тэме выступалі педагогі ўстановы адукацыі, якія закранулі тэму бяспекі дзяцей у інтэрнэце.

Віталій Пілер правёў сустрэчу з калектывам Курыціцкай сярэдняй школы

Адзначалася, што у сям’і неабходна выбудоўваць даверлівыя адносіны з дзіцём. Непаўналетнія не павінны шукаць разумення ў незнаёмцаў праз інтэрнэт, а быць упэўненымі, што могуць расказаць пра хвалюючыя іх пытанні бацькам. Важна дамовіцца і ўсталяваць дакладныя правілы: якія сайты можна наведваць, колькі часу праводзіць анлайн, якія прыкладанні можна выкарыстоўваць.

Віталій Пілер правёў сустрэчу з калектывам Курыціцкай сярэдняй школы Віталій Пілер правёў сустрэчу з калектывам Курыціцкай сярэдняй школы Віталій Пілер правёў сустрэчу з калектывам Курыціцкай сярэдняй школы Віталій Пілер правёў сустрэчу з калектывам Курыціцкай сярэдняй школы Віталій Пілер правёў сустрэчу з калектывам Курыціцкай сярэдняй школы

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о