Старшыня Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў Віталь Пілер сёння прымае ўдзел у выязным пасяджэнні Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, якое праходзіць у Наваполацку.

Удзельнікі нарады абмяркуюць пытанні прыманых мер па паляпшэнні якасці жыллёва-камунальнага абслугоўвання насельніцтва, удасканаленні падыходаў і механізмаў іх аказання, павышэння эфектыўнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі і развіцці галіны, рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021 — 2025 гады на тэрыторыі Віцебскай вобласці за 2024 год і першае паўгоддзе 2025 года, а таксама прыманыя меры па паляпшэнні якасці жыллёва-камунальнага абслугоўвання насельніцтва, удасканаленне падыходаў і механізмаў іх аказання на тэрыторыі Брэсцкай вобласці У спіс пытанняў для разгляду таксама ўнесена арганізацыя работы па капітальным рамонце, бягучым рамонце, тэхнічным абслугоўванні жыллёвага фонду, замене ліфтаў камунальным унітарным прадпрыемствам па аказанні паслуг «Наваполацкая кіруючая кампанія» і прымаемыя меры па паляпшэнні якасці жыллёва-камунальнага абслугоўвання насельніцтва на тэрыторыі Шумілінскага раёна

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о