Нязменна галоўнымі прыярытэтамі дзейнасці Следчага камітэта застаюцца процідзеянне злачыннасці і карупцыі, раскрыццё і расследаванне злачынстваў, барацьба з праявамі экстрэмізму і тэрарызму, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы.
Вы змаглі даказаць сваю значнасць, незаменнасць, заняць асобнае месца ў сістэме праваахоўных органаў і паказаць адданасць Радзіме і беларускаму народу.
Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, доўгіх гадоў прафесійнай актыўнасці і бадзёрасці духу для вырашэння пастаўленых задач. Будзьце апорай для блізкіх, прыкладам для падрастаючага пакалення і годнымі абаронцамі для беларускага народа!
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў
Оставить комментарий