Галоўным здабыткам галіны заўсёды былі і застаюцца людзі – таленавітыя працаўнікі, адданыя сваёй справе. Назапашаны каштоўны вопыт, высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў дазваляюць вырашаць самыя складаныя задачы, рэалізоўваць новыя праекты, дабівацца высокіх вынікаў.
Дасягненні работнікаў галіны з’яўляюцца пацвярджэннем таго, што тут працуюць сапраўдныя прафесіяналы, чые чалавечыя якасці, адказнасць, добрасумленнасць і надзейнасць сталі годным укладам у эканамічнае і сацыяльнае развіццё нашага раёна, вобласці, краіны.
Жадаем вам моцнага здароўя, цяпла і дабрабыту вашым сем’ям! Няхай ажыццяўляюцца ўсе маштабныя праекты, а поспех і натхненне будуць вернымі спадарожнікамі ў справах і пачынаннях!
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Оставить комментарий