Прыходзіць на дапамогу людзям, абараняць ад рознай небяспекі жыццё і здароўе грамадзян — справа ганаровая і высакародная. Грамадства высока ацэньвае самаадданасць тых, хто ў любы час знаходзіцца на баявым пасту і гатовы рызыкаваць уласным жыццём дзеля выратавання іншых. Гонар і годнасць, мужнасць і адвага, прафесіяналізм і веды з’яўляюцца адметнымі рысамі шматлікіх пакаленняў выратавальнікаў.

Моцнага ўсім здароўя, цвёрдасці духу, шчасця, міру і дабрабыту. Дзякуй за адданую службу!

Аляксандр КОХАН, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Сяргей МАКАРЭВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о