Сёння сфера тэлекамунікацый развіваецца звышактыўна. Тэлебачанне, радыё, мабільная тэлефанія, інтэрнэт, паштовыя паслугі, анлайн-сэрвісы сталі неад’емнай часткай нашага жыцця. Сувязісты Петрыкаўшчыны прапаноўваюць шырокі спектр самых сучасных інфармацыйных і тэлекамунікацыйных паслуг высокай якасці.
Упэўнены, што назапашаны вамі прафесійны вопыт, які ўвабраў лепшыя традыцыі папярэднікаў, дазволіць вам і надалей развіваць патэнцыял галіны, пашыраць спектр паслуг, павышаць іх якасць. Прыміце шчырую падзяку за адказнасць і прафесіяналізм.
Жадаем крэатыўных ідэй і новых здзяйсненняў, цікавых праектаў і іх паспяховай рэалізацыі!
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Оставить комментарий