Ваша праца – гэта тысячы даведак, зводак, табліц, бюлетэняў з бясконцымі лічбамі і працэнтамі. Ад якасці дадзеннай інфармацыі, глыбіні яе аналізу і дакладнасці залежаць правільнасць прымаемых кіраўніцкіх рашэнняў на розных узроўнях, вектар і перспектывы развіцця ўсіх сфер жыцця нашай дзяржавы. Упэўнены, кожны з вас гэта добра разумее і робіць усё магчымае, каб айчынная статыстыка ішла ў нагу з часам і заўсёды была на вядучых пазіцыях.
Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў, а таксама новых ідэй і дасягненняў.
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Оставить комментарий