Утрыманне ў тэхнічна спраўным стане гідратэхнічных сістэм, каналаў, збудаванняў, вадасховішчаў, надзейная абарона сельгасугоддзяў ад разбуральных паводак – паўсядзённая праца меліяратараў. Дзякуючы вашым намаганням у севазварот уключаны шматлікія забалочаныя землі, пабудаваны аб’екты сацыяльнай і вытворчай сферы. Ваш высокі прафесіяналізм, адказнае стаўленне да справы, працавітасць забяспечваюць устойлівасць у развіцці краіны, павялічваюць інвестыцыйную прывабнасць рэгіёнаў.
Жадаем вам поспехаў у працы і невычэрпнай энергіі. Захоўвайце адданасць і прымнажайце добрыя традыцыі лекараў зямлі. Шчасця, здароўя, дабрабыту вам і вашым сем’ям!

Аляксандр КОХАН, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о