Віншуем з Днём бібліятэк!

0
34

Шаноўныя ветэраны, работнікі бібліятэчнай справы!
Мы ганарымся, што ў бібліятэках нашай краіны працуюць асаблівыя людзі: творчыя, ініцыятыўныя, адказныя – спецыялісты з рознабаковымі навыкамі і ўменнямі. Чуласць, спагадлівасць, любоў да людзей, якія прыходзяць за кнігай ці інфармацыяй, жаданне зрабіць усё, каб наведвальнік звярнуўся яшчэ не раз – адметныя якасці супрацоўнікаў бібліятэк. Гэта выклікае шчырую павагу і захапленне.
Жадаем вам ажыццяўлення ўсяго запланаванага, яркіх ідэй, цікавых творчых праектаў! Моцнага здароўя, аптымізму і дабрабыту! Няхай у вашых установах не памяншаецца колькасць чытачоў – цікаўных да літаратуры, да сур’ёзнага чытання!

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о