Віншуем са 107-годдзем утварэння службы крымінальнага вышуку!

0
20

Крымінальны вышук – адно з найважнейшых падраздзяленняў органаў унутраных спраў Беларусі. Добрае імя і аўтарытэт легендарнай службы ствараліся многімі пакаленнямі аператыўных работнікаў.

Вашы будні напоўнены трывожнымі званкамі, начнымі дзяжурствамі, выездамі на месцы здарэнняў, праблемамі і клопатамі людзей, якія трапілі ў бяду. Дзякуючы вашай самаадданасці, вернасці абавязку, гонару, гатоўнасці несці службу ў самых складаных умовах у нашай краіне трыумфуюць законнасць і парадак.

Жадаем здароўя вам і вашым блізкім, дабрабыту, поспехаў у працы! Няхай усе беды і праблемы абыходзяць вас бокам, а аператыўная ўдача стане пастаяннай спадарожніцай у цяжкай і высакароднай службе на карысць краіны!

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о