Спажывецкі рынак служыць важным паказчыкам эканамічнага развіцця краіны і шмат у чым уплывае на сацыяльнае самаадчуванне людзей.
Прыемна адзначыць, што ўзровень і якасць паслуг прадпрыемстваў гандлю ўвесь час павялічваецца, пашыраецца сетка крам, укараняюцца сучасныя тэхналогіі і абсталяванне, ужываюцца новыя спосабы абслугоўвання.
Аднак дасягненні галіны – гэта, перш за ўсё, вынік вашай адказнасці, прафесійнага майстэрства і кампетэнтнасці. Вы працуеце з людзьмі і для людзей. І таму ад вашай чуласці і добразычлівасці часта залежаць настрой ў пакупнікоў.
Жадаем моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, новых прафесійных поспехаў, стабільнасці і толькі добрых слоў ад наведвальнікаў.
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Оставить комментарий