Эфектыўная работа чыгуначнага транспарту была і застаецца асновай стабільнага эканамічнага развіцця. Немалаважна, што нараўне з забеспячэннем бесперабойнай і бяспечнай перавозкі грузаў і пасажыраў вы клапоціцеся пра паляпшэнне сэрвісу, пашырэнне асартыменту і якасці наяўных паслуг.
Дзякуй вам за адданасць сваёй справе, якая патрабуе вялікай адказнасці, дысцыпліны, жалезных нерваў і вялікай увагі. Сваім высокім прафесіяналізмам, годнай культурай абслугоўвання вы падтрымліваеце прэстыж і аўтарытэт прадпрыемстваў чыгункі.
У гэты святочны дзень шчыра жадаем усім здароўя, прафесійных поспехаў, жыццёвага аптымізму, упэўненасці ў сваіх сілах, радасці і дабрабыту!
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Оставить комментарий