Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны раёна, прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём будаўніка. Спрадвеку прафесія будаўніка карысталася пашанай і павагай. Будаўніцтва — гэта аснова дабрабыту і працвітання краіны. Тое, што ствараецца вашымі рукамі, робіць людзей шчаслівымі, а іх жыццё камфортней. Выказваем словы шчырай удзячнасці працаўнікам будаўнічай галіны, тым, хто добрасумленна ўносіць свой уклад у агульную справу стварэння! У гэты святочны дзень жадаем усім вам, вашым родным і блізкім добрага здароўя, аптымізму і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, паразумення, шчасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць роднай Петрыкаўшчыны і Беларусі!
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій ПІЛЕР
Оставить комментарий