Дарагія калегі!
Віншую вас з прафесійным святам!
Вы штодня працуеце для таго, каб жыхароў Петрыкаўшчыны акружалі парадак, камфорт і бытавая прыгажосць. На вас ляжыць вялікая адказнасць за падтрыманне ў належным стане сістэм жыццезабеспячэння насельніцтва, стварэнне чысціні і ўтульнасці. Выказваю вам шчырую падзяку і ўдзячнасць за адданасць прафесіі, імкненне прыйсці на дапамогу і ўменне дзейнічаць зладжана і аператыўна.
Вы заўсёды на пасту, працуеце ў любое надвор’е, аператыўна вырашаючы складаныя задачы і забяспечваючы стабільнасць жыцця ўсяго раёна. Вы заўсёды побач, калі нехта мае патрэбу ў дапамозе. За гэта – вялікая вам падзяка!
У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, міру, стабільнасці, поспеху ў вашай няпростай, але такой патрэбнай людзям працы!
Дырэктар ДП “Петрыкаўскі райжылкамгас”
Сяргей ГАЙЧУК.
Оставить комментарий