Дарагія рабяты! Паважаныя педагогі і бацькі!
Віншую вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
Няма на зямлі чалавека, які не памятаў бы дзень, калі для яго празвінеў першы школьны званок, сваю першую настаўніцу, школьных таварышаў. Хочацца пажадаць усім, хто сядзе за парты, не марнаваць час дарма і выкарыстоўваць любую магчымасць для атрымання ведаў. Стаўце перад сабой новыя мэты і абавязкова дасягайце іх!
Жадаю ўсім моцнага здароўя, цікавай і плённай працы, а таксама вялізнага багажу новых ведаў, якія паслужаць апорай у далейшым жыцці і працы. Няхай гэты год стане годам новых творчых і прафесійных здзяйсненняў, прынясе поспех, радасць перамог і адкрыццяў! У добры шлях!
Святлана СЯНЬКО,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Оставить комментарий