Паважаныя землякі!

Дзень ведаў – асаблівае свята, добрае, светлае, аптымістычнае. З яго пачынаецца дарога ў цудоўны свет, які дорыць радасць пазнання і бескарыслівай дружбы.
У гэты святочны дзень асаблівая ўвага надаецца першакласнікам, якія ўпершыню пераступяць школьны парог і зробяць першыя крокі на шляху ведаў. Са шчырымі словамі падзякі – настаўнікам, якія пачынаюць новы этап высакароднай і адказнай работы па выхаванні маладога пакалення. Бацькам – мудрасці і цярпення.
Упэўнены, што новы навучальны год стане часам вялікіх поспехаў і перамог!
Ад усёй душы жадаем дзецям працалюбства і дапытлівасці. Педагогам – творчага гарэння, пастаяннага пошуку. Са святам!

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о