Паважанныя працаўнікі сельскагаспадарчай галіны Петрыкаўшчыны!
Прыміце віншаванні з нагоды прафесійнага свята!
Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх, хто жыве і працуе на зямлі, шчыруе ў жывёлагадоўлі, займаецца раслінаводствам і перапрацоўкай сыравіны.
Ад вашай зладжанай і адданай працы залежаць развіццё краіны, яе харчовая бяспека. Упэўнены, што высокі прафесіяналізм, вопыт, эфектыўнае кіраванне, вернасць традыцыям, адданасць абранай справе і далей будуць служыць развіццю аграрнага сектара і павышэнню якасці жыцця людзей.
Нізкі паклон вам за самаадданую працу і вернасць сялянскаму абавязку. Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых працоўных поспехаў на карысць нашай Петрыкаўшчыны і Рэспублікі Беларусь!
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў







Оставить комментарий