Віншуем з прафесійным святам!
Лёгкая прамысловасць – важны складнік індустрыяльнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, сфера, якая заклікана задавальняць разнастайныя паўсядзённыя і жыццёва неабходныя запатрабаванні насельніцтва.
Сёння перад вамі стаяць важнейшыя задачы – павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці і пашырэнне асартыменту беларускай прадукцыі, асваенне новых рынкаў збыту. Упэўнены, ваша высокае майстэрства і самаадданая праца ў спалучэнні з укараненнем у вытворчасць перадавых тэхналогій, з’яўляюцца залогам росту дабрабыту грамадзян, умацавання эканамічнага патэнцыялу краіны.
Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту і святочнага настрою!

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о