Узрост – не бяда, а выдатная пара

0
161

Напярэдадні Дня пажылых людзей у райцэнтры на стадыёне “Прыпяць” прайшоў IV Рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзьбе “Крок да даўгалецця”.

У 11 гадзін па ўсёй краіне людзі сталага ўзросту і актыўнай жыццёвай пазіцыі выйшлі на старт рэспубліканскага марафону па скандынаўскай хадзьбе “Крок да даўгалецця”, прымеркаванага да Дня пажылога чалавека.
Дванаццаць петрыкаўчан, прадстаўнікоў сярэбранага ўзросту прыйшлі на сцежку здароўя на гарадскім стадыёне “Прыпяць” і ўласным прыкладам пацвердзілі, што ўзрост – не бяда, а выдатная пара.
Да ўдзельнікаў Рэспуб-ліканскага марафону звярнулася намеснік дырэктара ФАК “Прыпяць” Вікторыя Ермакова, якая пажадала прыхільнікам скандынаўскай хадзьбы актыўнага даўгалецця, бадзёрасці духу, прыемных зносін і эмоцый ад мерапрыемства.
Гучыць гімн, спартсмены-аматары выходзяць на бегавую дарожку і даецца старт марафону.
Актыўны наведвальнік ТЦСАН, валанцёр сярэбранага веку Галіна Вяракса прысвяціла падзеі верш уласнага сачынення, праслухаўшы які, аматары здаровага ладу жыцця дружнымі шэрагамі рушылі па маршруце. З усмешкаю на твары, падбадзёрваючы адзін аднаго, землякі з лёгкасцю пераадолелі прапанаваную ім дыстанцыю. Між іншым, самаму старэйшаму прыхільніку актыўнага ладу жыцця – Сяргею Шпаку не так даўно споўнілася 78 гадоў.
Каб жыць доўга, трэба ўвесь час быць у руху. А хадзіць з палкамі нашмат прасцей, пазначыў мужчына і дадаў:
– Усе мае знаёмыя прытрым-ліваюцца актыўнага і здаровага ладу жыцця. Калі хочаце захаваць маладосць і быць актыўнымі ў мае гады, трэба забыцца пра шкодныя звычкі. І не хвалявацца па дробязях – галава заўсёды павінна заставацца светлай.
– Дыстанцыя далася вельмі лёгка. Ад імя ўсіх пенсіянераў прашу арганізатараў зрабіць яе даўжэйшай. Не паспяваем адчуць прыемнасць ад нагрузкі. Паглядзіце, якія мы ўсе стройныя, з прыгожай выправай і ў добрым настроі. Гэта ўсё дзякуючы ў тым ліку і скандынаўскай хадзьбе, – падзялілася ўражаннямі ўдзельніца марафону Надзея Міцкевіч.
– Нашы доўгажыхары паказваюць, што ў жыцці можна знайсці месца спорту ў любым узросце. У тэрытарыяльным цэнтры дзейнічае больш за 10 гурткоў і клубаў па інтарэсах для пенсіянераў. Спартыўныя ўстановы раёна заўсёды адкрыты для наведвання людзьмі сталага ўзросту, – адзначыла дырэктар Петрыкаўскага ТЦСАН Крысціна Аляксандрава.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о