Падведзены вынікі раённага этапу абласной алімпіяды па асновах праваслаўнай культуры сярод вучняў 4-8 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Петрыкаўшчыны.
З мэтай садзейнічання духоўна-маральнаму, грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню вучняў на традыцыйных для беларускага народа духоўных і культурных каштоўнасцях, у адпаведнасці з Праграмай супрацоўніцтва паміж упраўленнем адукацыі Гомельскага аблвыканкама і Гомельскай, Тураўскай епархіямі Беларускай Праваслаўнай Царквы на 2021-2025 гады, на базе другой гарадской школы адбыўся раённы этап абласной алімпіяды па асновах праваслаўнай культуры.
Удзельнікі алімпіяды змаглі праверыць свае веды па Гісторыі Старога і Новага Запавету. Таксама ўдзельнікам былі прапанаваны практычныя заданні: 1020-годдзе Тураўскай епархіі, 900-годдзе заснавання Спаса-Еўфрасіньеўскага жаночага манастыра ў горадзе Полацку, 100-годдзе Гомельскай епархіі, 80-годдзе Вялікай Перамогі.
Удзельнікаў алімпіяды прывітаў і даў наказ протаіерэй Дзмітрый Пасечнік, настаяцель прыхода храма Ушэсця Гасподняга.
Лепшыя веды па гісторыі хрысціянскай культуры паказалі і адзначаны дыпломамі першай ступені: Вераніка Ярыга, ДУА “Курыціцкая сярэдняя школа” – настаўнік Жанна Калеснікава, Кацярына Чырыч, ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Петрыкава” – настаўнік Ганна Фралова.
Дыпломамі другой ступені адзначаны: Арсеній Бондар ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Петрыкава” – настаўнік Ганна Фралова, Дарына Шамрыленка, ДУА “Ляскавіцкая сярэдняя школа”, настаўнік – Анастасія Валасюк.
Дыпломамі трэцяй ступені адзначаны: Аляксандра Астаповіч, Мілана Андрасюк, навучэнкі ДУА “Петрыкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” – педагог Юлія Пасечнік, Цімур Пракапенка, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Петрыкава” – настаўнік Ганна Фралова.
Па выніках алімпіяды Вераніка Ярыга і Кацярына Чырыч будуць прадстаўляць наш раён на абласным этапе алімпіяды “Асновы Праваслаўнай культуры”.
Жадаем юным землякам паспехаў!
Таццяна МАРЧАНКА, метадыст
ДУА “Петрыкаўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”.
Оставить комментарий