Увага: вузкая дарога

0
100

Штогод у летні перыяд сярод землякоў асаблівай папулярнасцю карыстаецца аўтадарога Петрыкаў-Мазыр праз паромную пераправу. Яно і зразумела, лета – час дачных клопатаў і адпачынку на ўлонні прыроды, якая, як вядома, у зарэчнай зоне асаблівая – першародная, некранутая. Ды і рамонт мазырскага маста сёлета стаў прычынай павелічэння трафіку на гэтым участку дарогі.
Аднак гаворка не пра тое. Разам з прыгажосцю зарэчных краявідаў, аўтааматары пры руху па згаданай дарозе атрымліваюць і шэраг нязручнасцяў.
Так, па абодва бакі аўтадарогі назіраецца “нашэсце” драўняна-хмызняковай расліннасці, якая фактычна “з’ядае” частку дарогі, робячы рух па ёй не толькі нязручным, але і небяспечным, калі, напрыклад, даводзіцца раз’ехацца двум буйнагабарытным транспартным сродкам. Асабліва небяспечна сябе адчуваеш пры “ўваходзе” ў паварот, так як чарга з аўтамабіляў часам ланцугом цягнецца далёка наперад, а бачнасць пры гэтым недастатковая.
Спадзяемся, работнікі ДРСУ-186, адказныя за гэты ўчастак аўтадарогі, у бліжэйшы час выяўлены недахоп ухіляць.

А.МАКСІМАЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о