Напярэдадні Ражства Хрыстова лідары грамадскіх арганізацый “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын” завіталі з дабрачыннай акцыяй у аддзяленне сястрынскага догляду Капаткевіцкай гарпасялковай бальніцы, каб павіншаваць пражываючых і медыцынскі персанал з навагоднім і каляднымі святамі.

“Ад усёй душы” – рэспубліканская дабрачынная акцыя, якая трэці год праходзіць у Беларусі пры падтрымцы прадстаўнікоў улады, дэпутацкага корпуса, грамадскіх арганізацый і прадстаўнікоў працоўных калектываў. Навагоднія Калядныя святы – цудоўны час, каб падзяліцца цеплынёй сваіх сэрцаў з тымі, хто ў сілу розных жыццёвых абставін мае ў гэтым вялікую патрэбу.
Па словах медыцынскага персаналу, кожны з пражываючых у аддзяленні мае сваю жыццёвую гісторыю, свой боль і сваю радасць. За іх плячыма – гады, поўныя працы, здзяйсненняў і мудрасці. “Візіты прадстаўнікоў улады і грамадскасці – гэта вельмі добрая і патрэбная справа. Увага і падтрымка – тое, чаго не хапае людзям, пражываючым у нашым аддзяленні”, – падзялілася старшая медыцынская сястра Марына Міхейчык.
Пацыенты ў сваю чаргу шчыра дзякавалі за ўвагу і падарункі. “Мы вельмі рады, што нас не забываюць, што ёсць людзі, якія пра нас клапоцяцца. У аддзяленні створаны ўсе ўмовы, каб мы адчувалі сябе камфортна, каб мы маглі аднавіць свае сілы і здароўе. Дзякуй за тое, што ў нас ёсць такая падтрымка”.
Сустрэча стала сапраўдным святам душы не толькі для пражываючых, але і для прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый. Як пазначыла старшыня райарганізацыі “Белая Русь” Святлана Блінец, сустрэча чарговы раз даказала, што цеплыня чалавечых зносін, увага і шчыры клопат – гэта неацэнны падарунак, які здольны сагрэць сэрца і падарыць надзею ў любым узросце.
Як вядома, маленькай дапамогі не бывае. Магчыма, некаму не стае менавіта вашай чуласці і ўвагі, таму спяшайцеся рабіць дабро.

Увага і шчыры клопат – неацэнны падарунак

Увага і шчыры клопат – неацэнны падарунакУвага і шчыры клопат – неацэнны падарунакУвага і шчыры клопат – неацэнны падарунакУвага і шчыры клопат – неацэнны падарунакУвага і шчыры клопат – неацэнны падарунак

Галіна КАЗАК,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о