Увага на знакі

0
290

Вуліца Валадарскага ў апошні час фігурыруе ў крытычных артыкулах журналістаў.

Не так даўно на старонках газеты падымаліся факты доўгачасовага складзіравання на прыдамавых тэрыторыях прыватных домаўладанняў будаўнічых матэрыялаў,  і зноў  выяўлена недарэчнасць. Праўда, парушэнні на гэты раз адрасуем мясцовым службам.

Не даязджаючы да штучнай няроўнасці, якая ўсталявана перад скрыжаваннем дарог, вывешаны знак абмяжавання хуткасці. Ён ужо доўгі час развернуты і “паглядае” зусім у другі бок.  А дарожныя знакі, як вядома, прызваны арганізаваць бяспечны рух пешаходаў і транспартных сродкаў. Бо так і да бяды недалёка, не гаворачы ўжо пра парадак.

Спадзяемся, што дадзены факт атрымае належную ўвагу і забяспечыць камфортныя моманты кіроўцам і пешаходам.

Святлана Собалева,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о