У мінулым месяцы карэспандэнты “ПН” падымалі пытанне пустазельнай расліннасці, якая прабівалася праз тратуарную плітку на адной з вуліц горада. Як аказалася, такую непрыглядную сітуацыю можна назіраць на тэрыторыі каля значных аб’ектаў і ў сельскіх населеных пунктах.
Крама “Родны кут” знаходзіцца практычна ў цэнтры аграгарадка Ляскавічы і з’яўляецца запатрабаванай як у жыхароў, так і гасцей населенага пункта. Памяшканне гандлёвага аб’екту прыгожае, яшчэ параўнальна новае, тэрыторыя каля яго выкладзена тратуарнай пліткай. Але расліннасць, якая прабілася на не малым участку пакрыцця і надае недагледжаны выгляд.
Спадзяюся, што намаганнямі работнікаў “Роднага кута” ў хуткім часе такая непрыглядная сітуацыя вырашыцца.
Населеныя пункты павінны быць чыстымі, прыгожымі, утульнымі і зручнымі для жыцця.
Антаніна СМІРНОВА,
фота аўтара.
Оставить комментарий