З 24 па 25 жніўня на тэрыторыі раёна будуць праводзіцца мерапрыемствы, накіраваныя на перавозку пасажыраў міжнароднага злучэння, дзе асаблівая ўвага будзе надавацца вадзіцелям аўтобусаў.

Асноўнымі правапарушэннямі, што здзяйсняюць вадзіцелі аўтобусаў — перавышэнне дазволенай хуткасці руху, парушэнне правіл манеўравання, праезд на забараняючы сігнал святлафора, перавозка пасажыраў звыш дазволенай колькасці. ДАІ настойліва прапануе вадзіцелям бездакорна выконваць правілы дарожнага руху і выбіраць бяспечную хуткасць.

Сяргей МІЦУРА,
начальнік АДАІ РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о