На сумесным пасяджэнні прэзідыума Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў і Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта ўтворана Петрыкаўская раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У склад Петрыкаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь увайшлі 11 чалавек, з іх двух кандыдатаў у камісію вылучылі грамадзяне шляхам падачы заявы, ад палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў вылучана 9 прадстаўнікоў.
Так, ад палітычных партый па адным прадстаўніку вылучылі Петрыкаўская раённая арганізацыя Камуністычнай партыі Беларусі, Петрыкаўскае раённае аддзяленне Гомельскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь”. Ад грамадскіх аб’яднанняў у склад камісіі ўвайшлі прадстаўнікі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Беларускага саюза жанчын, Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і 3 прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Месца знаходжання Петрыкаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: 246912, Гомельская вобласць, горад Петрыкаў, вуліца Гагарына, дом 15, кабінет № 101.
Нумары тэлефонаў: 8-02350-2-90-27 і 8-02350-2-70-31.
Рэжым працы Петрыкаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: у будныя дні – з 10 да 19 гадзін, перапынак з 14 да 15 гадзін; у суботу – з 10 да 14 гадзін.
Напярэдадні дня выбараў раённая камісія будзе працаваць з 10 да 19 гадзін з перапынкам з 14 да 15 гадзін.
Галіна КАЗАК.
Оставить комментарий