Герой урачыстасці, арганізаванай у мехдвары сельгаспрадпрыемства, — Іван Васільевіч Козік, які на “МАЗ-555142” перавёз 1001 тону збожжа
У віншавальнай прамове старшыня райвыканкама Аляксандр Верамееў падзякаваў механізатару за добрую працу і высокі паказчык, пажадаў не спыняцца на дасягнутым і мацаваць дабрабыт гаспадаркі сваёй плённай самаадданай працай.
Між іншым, мужчына ўжо тры гады знаходзіцца ў статусе пенсіянера, аднак працягвае працаваць у гаспадарцы. Апошнія 19 гадоў Іван Васільевіч круціць баранку МАЗ-555142 і сваім жалезным кампаньёнам цалкам задаволены.
«Як атрымаў машыну ў 2005 годзе, так і працую на ёй. Штогод па завяршэнні сезону праводжу якасны рамонт, кіраўніцтва забяспечвае неабходнымі дэталямі. Па завяршэнні жніва перагледзеў шэраг момантаў, каб на адвозцы кукурузы не было непажаданых прастояў», — пазначыў мужчына ў час размовы нашаму карэспандэнту.
Оставить комментарий