У мінулую суботу ў Грузіі прайшлі выбары ў органы мясцовага самакіравання.
Перамогу са значнай перавагай атрымала кіруючая партыя “Грузінская мара”, якая не выключае палітычнае, эканамічнае ўзаемадзеянне краіны з Расійскай Федэрацыяй. У выніку грузінская апазіцыя вывела на вуліцы людзей з заклікамі звергнуць “прарасійскі рэжым”. У пратэстуючых – сцягі Еўрасаюза, з натоўпу гучалі заклікі, ужо добра знаёмыя жыхарам краін, якія раней адчулі на сабе “сяброўскую” руку. Чулі такія заклікі і ў нашай краіне ў 2020 годзе, але беларуская нацыя змагла супрацьстаяць нацыяналістычным структурам.
Прэзідэнт Грузіі паведаміў, што ўдзельнікі беспарадкаў кіраваліся замежнымі спецслужбамі знешне, што пацвярджаюць адкрытыя выказванні некаторых замежных палітыкаў у падтрымку звяржэння канстытуцыйнага ладу ў Грузіі.
Вось ужо не адно дзесяцігоддзе далёкія і чужыя нам краіны не пакідаюць спроб уцягнуць як мага больш постсавецкіх народаў у свае сеткі. Відавочна, што, нягледзячы на запалохванні і пагрозы, у большасці сваёй былыя рэспублікі СССР імкнуцца да збліжэння з Расіяй, з якой у іх шмат агульнага. Гэта выгадней, чым жыць марамі пра Еўропу. Прывабнасць жа, да прыкладу, ЕС, некалі настолькі жаданага, паблякла на фоне шматлікіх палітычных і эканамічных праблем блока. Даўно стала зразумелым: Расія – вялікі і моцны рынак, чый бізнес патрэбны многім краінам, і яго нельга замяніць марай незразумела на што.
Лідары краін ЕС бачаць, што згубілі аўтарытэт, але працягваюць сваю брудную справу.
Грузія адстаяла парадак, правакацыі праваліліся. Будзем спадзявацца, што ў гэтага народа будучыня складзецца добра. Усім патрэбен мір і дыялог.
Святлана СОБАЛЕВА.
Оставить комментарий