Асноўная тэма візіту — кантроль ходу будаўнічых работ у межах мадэрнізацыі МТК «Ляскавічы» ААТ «Агра-Ляскавічы». Нагадаем, у час наведвання  Петрыкаўшчыны ў маі месяцы  Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам было прынята рашэнне мадэрнізаваць пазначаны комплекс гаспадаркі. Упраўляючы справамі Прэзідэнта вывучаў ход будаўніцтва малочна-даільнага блоку, двух кароўнікаў дойнага статку, іншых дапаможных памяшканняў і збудаванняў. Юрый Віктаравіч прааналізаваў на месцы і даў ацэнку выкананню рабочага графіку ўзвядзення аб’ектаў, пытанням забяспечанасці і пастаўкі будаўнічых матэрыялаў, вытворчасці і тэхналогіі ўзвядзення ЛВЛ-бруса. Будаўнікі працуюць зладжана, пры спрыяльных умовах надвор’я плануецца перавесці іх на графік у паўтары рабочыя змены, таму пытанняў па ўзвядзенні аб’екта ў пазначаны тэрмін (канец снежня) быць не павінна.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о