Днямі мехдвор прадпрыемства папоўніўся новым пратручвальнікам насення ПС-20.

Набыццё новага пратручвальніка ПС-20 стала магчымым, дзякуючы спонсарскай дапамозе «Беларуськалія”. Што тычыцца пратручвальніка, кажучы простай мовай, гэта апарат, які апрацоўвае насенне ахоўнымі прэпаратамі перад пасевам. За гадзіну агрэгат апрацоўвае 20 тон насення.
– Мы паспяваем падрыхтаваць патрэбны аб’ём хутка, у аптымальныя тэрміны. У нашай справе час вырашае ўсё, – пазначыла ў час размовы Руслана Лапата, аграном ААТ “Чалюшчавічы”. Жадаем прадпрыемству высокіх паказчыкаў!
– Новая тэхніка – гэта заўсёды новыя магчымасці і новыя вышыні! Пратручвальнік ПС-20 ужо даказаў сваю высокую эфектыўнасць у практыцы. Агрэгат дазваляе не толькі знішчыць вонкавыя і ўнутраныя інфекцыі зерняў, але і апрацаваць іх сумесямі з мікраўгнаеннямі і стымулятарамі росту. Галоўная перавага ПС-20 – праца з пестыцыдамі ўсіх прэпаратыўных формаў, дазволенымі да ўжывання ў сельскай гаспадарцы. Хачу падкрэсліць, што беларуская агратэхніка – вельмі якасная і па многіх паказчыках не саступае імпартнай, – резюмаваў кіраўнік сельгаспрадпрыемства Сяргей Ракіцкі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о