Уборка азімага рапсу стартавала на палетку – СУП “Палессе-Аграінвест”

0
207

У Петрыкаўскім раёне ўборка азімага рапсу стартавала на палетку вядучага сельгаспрадпрыемства раёна – СУП “Палессе-Аграінвест”

Кіраўнік гаспадаркі Алена Асадчая ўпэўнена, што дапускаць перастою саспелай культуры на полі нельга, інакш саспелыя струкі рапсу пачынаюць абсыпацца нават пры нязначным механічным уздзеянні на іх.

— Рапс — культура высокатэхналагічная, — адзначае наша суразмоўца. — І пры гэтым яна патрабуе пэўных ведаў і вопыту як пры вырошчванні, так і пры ўборцы ўраджаю. Ключавое значэнне маюць менавіта аптымальныя тэрміны ўборкі. Таму пакуль стаіць надвор’е, працуем пад максімальную загрузку.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о