У СУП «Палессе -Аграінвест» пачалася ўборка азімага ячменю

0
42

Як пазначыла кіраўнік сельгаспрадпрыемства Алена Асадчая, пад гэту культуру ў гаспадарцы адведзены 199 гектараў.

Сёння механічны атрад працуе ва ўрочышчы «Між шляхоў». Механізатарам на гэтым палетку неабходна хутка і якасна, з улікам пераменлівага надвор’я, убраць культуру з плошчы 17 гектараў.

Дружнаму атраду ў саставе: камбайнера Віктара Сугрэя, які шчыруе на зернеўборачным камбайне КЗС 1218; вадзіцеля МАЗа Дзмітрыя Вяргея, чый хуткі жалезны конь дастаўляе ўраджай на зерняток і Васілія Куцько, які ўслед за камбайнам на прэс-падборшчыку прасуе салому, пакідаючы пасля сябе ўнушальных памераў рулоны — задача па плячы.

Ва ўрочышчы «Між шляхоў» за рулём касілкі сёння працуе Ян Пракапенка, а за пажарную бяспеку пры правядзенні ўборкі азімага ячменю адказвае Ян Пракапенка.

Дзякуй, механізатары, за вашу нялёгкую і такую важную для краіны і раёна працу, якая ў сезон не мае нарміраванага графіка і выхадных.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о