У стыхіі няма сэрца

0
397

Статыстыка сведчыць: дзеці часта – трапляюць у небяспечныя сітуацыі, звязаных з агнём і вадой. Чаму ж стыхія можа быць такой бязлітаснай? Уся справа ў тым, што яна не можа праяўляць спагаду да чалавека, бо ў стыхіі няма сэрца.

– Менавіта так называецца новы брэнд-пакет ад выратавальнікаў, які складаецца з серыі білбордаў і ўлётак, – каменціруе інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Шамра. – Уся гэтая наглядная прадукцыя ўжо распаўсюджваецца ў рэгіёнах нашай вобласці з мэтай прадухілення надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей.

Каварная вада
Плаванне, купанне і розныя водныя віды спорту – усё гэта выдатныя спосабы адпачыць. Аднак вада можа быць і небяспечнай. Дзеці, не маючы належнага навыку плавання і нагляду дарослых, могуць патрапіць у непрадказальную сітуацыю. Плынь ракі, глыбіня, расліннасць могуць стаць прычынай няшчаснага выпадку. Важна памятаць, што вада не даруе памылак, таму бяспека павінна быць на першым месцы. На рацэ Прыпяць у горадзе Мазыры 9-гадовая школьніца падчас купання пачала тануць. На шчасце, своечасова падаспелі работнікі ТВВод, якія даставілі дзіця на бераг. Падобная сітуацыя адбылася ў абласным цэнтры. На гарадскім пляжы на рацэ Сож дапамога выратавальнікаў спатрэбілася 15-гадоваму падлетку, які пры купанні не разлічыў сілы і пачаў тануць.
– На жаль, не ўсе такія сітуацыі заканчваюцца добра, – адзначае спецыяліст. – У гэтым купальным сезоне на Гомельшчыне ўжо восем падлеткаў не вярнуліся дадому: у Ельску малы патануў у надзіманым басейне.

З цікаўнасці падпаліў траву
Агонь, несумненна, небяспечны для ўсіх. Дзеці, будучы дапытлівымі і поўнымі энергіі, часам не ўсведамляюць рызыкі, звязанай з ім, што можа прывесці да сур’ёзных наступстваў, у тым ліку – апёкаў.
У Гомелі 8-класнік, знаходзячыся на прыватным падворку, запраўляў газонакасілку бензінам і праліў бензін на рукі і траву. З цікаўнасці вырашыў падпаліць траву, у выніку чаго адбылося ўзгаранне пары, і падлетак атрымаў тэрмічныя апёкі полымем. Хлопчыка шпіталізавалі.
У аграгарадку Лукскае Жлобінскага раёна 8-гадовае дзіця атрымала апёкі. Як высветлілася, знаходзячыся разам з маці ў вясковым парку на святкаванні “Купалля”, хлопчык страціў раўнавагу каля вогнішча і ўпаў у вуголле. У выніку з тэрмічнымі апёкамі 4% цела дзіцяці шпіталізавалі.
Непаўналетнія павінны быць дасведчаныя пра патэнцыяльныя небяспекі, навучаны правілам неабходных паводзін. Гэта задача бацькоў. Яны павінны сачыць за дзецьмі і забяспечваць неабходную падтрымку і абарону. Толькі так можна пазбегнуць трагічных наступстваў.

Святлана СОБАЛЕВА,
па інфармацыі РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о