Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе аб пачатку працэдуры грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці.
Будаўніцтва аб’екта: “Шматкватэрны жылы дом № 2 па вуліцы Макаранка ў горадзе Петрыкаў”.
Заказчыкам праектавання і будаўніцтва дадзенага аб’екта выступае КУДП “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Калінкавіцкага раёна”.
Плануецца будаўніцтва пяціпавярховага жылога дома на 40 кватэр, у тым ліку: аднапакаёвых – 20 кватэр, двухпакаёвых – 20 кватэр.
Пляцоўка для будаўніцтва жылога дома знаходзіцца ў паўночнай частцы горада Петрыкава па вуліцы Макаранка (стары аўтадром ДТСААФ).
Будаўніцтва аб’екта плануецца на 2025-2026 гады.
Тэрміны правядзення грамадскіх абмеркаванняў і кансультацый:
з 24 верасня па 9 кастрычніка 2025 года ўключна.
З архітэктурна-планіровачнай канцэпцыяй аб’екта будаўніцтва можна азнаёміцца: ў электронным выглядзе на сайце Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта: https://petrikov.gov.by/ru (раздзел “Грамадскія абмеркаванні”).
Пісьмовыя, вусныя заўвагі і прапановы накіроўваць у адрас камісіі па грамадскім абмеркаванні па адресе: горад Петрыкаў, вуліца Юрыя Гагарына, 15, будынак райвыканкама, электронны адрас Петрыкаўскага райвыканкама: Е-mail: office@petrikov.gov.by і ў рэдакцыю газеты “Петрыкаўскія навіны” па адрасе: вуліца Гагаріна, 2.
Старшыня камісіі Аляксандр Фёдаравіч Дзягцяр.
Оставить комментарий