Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллё-камунальнай гаспадаркі ў раённым Доме культуры прайшла ўрачыстасць па ўшанаванні лепшых работнікаў галіны
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дзягцяр:
— Паважаныя нашы работнікі! Віншую вас з прафесійным святам! Пашана і павага вашай нялёгкай, аднак такое неабходнай усім нам прафесіі. Жадаю, каб у вас заўсёды знаходзілася добрае слова для тых, хто залежыць ад вашай дзейнасці, хто мае патрэбу ў вашай працы! Няхай ваша работа не будзе азмрочана надзвычайнымі здарэння і аварыйным сітуацыямі, а ў вашых дамах і сем’ях пануюць згода, паразуменне, падтрымка! Здароўя і поспехаў вам, вашым родным і блізкім!
Аляксандр Фёдаравіч уручыў шэраг узнагарод ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў
Оставить комментарий