У панядзелак, 14 кастрычніка, прадстаўнікі адміністрацыі раёна віншавалі жанчын Петрыкаўшчыны з нагоды Дня маці. Менавіта гэтае свята, адзначанае цёплымі ўрачыстасцямі, распачынае ў Беларусі Тыдзень бацькоўскай любові.

Запрошаныя жанчыны жывуць у розных населеных пунктах Петрыкаўшчыны, знайшлі сябе ў сваёй справе, але ёсць бясспрэчная рыса, якая іх аб’ядноўвае: кожная з жанчын з’яўляецца цудоўнай маці і ўзорна выконвае абавязкі па выхаванні дзетак.
Распачаў мерапрыемства сваёй прамовай старшыня райвыканкама Аляксандр Верамееў, які ў сваім звароце да зямлячак адзначыў: “Сёння ў нашай краіне адзначаецца адно ў самых светлых і добрых святаў – Дзень маці. Светлы вобраз матулі заўсёды быў увасабленнем душэўнай цеплыні, мудрасці і шчырасці. У складаныя моманты мы заўсёды звяртаемся да матуль за парадай, падтрымкай і ўцяшэннем, а невычэрпная сіла мацярынскай любові дапамагае нам пераадолець любыя выпрабаванні. Невыпадкова гэты дзень прыпадае на праваслаўнае свята Пакроваў Прасвятой Багародзіцы.
Мацярынства – вялікае шчасце і вялікая адказнасць. Прыемна, што ўсё болей сямейных пар вырашаюцца на выхаванне другога і трэцяга дзіцяці. Толькі ў нашым раёне правам на прызначэнне сямейнага капіталу, за ўвесь час, што дзейнічае закон, скарысталася 591 сям’я, 241-на шматдзетная сям’я пабудавала новае жыллё. Адзіначасовую матэрыяльную дапамогу да новага навучальнага года на суму больш за 136 тысяч рублёў атрымалі 1049 школьнікаў са шматдзетных сем’яў. 75 жанчын раёна ўзнагароджаны ордэнам Маці”.
Да віншаванняў матуль далу-чыліся прадстаўнікі адміністрацыі раёна. Так, першы намеснік старшыні райвыканкама Алег Козінец пажадаў жанчынам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, душэўнай цеплыні. “Няхай вашыя дамы поўняцца ўтульнасцю, а вас заўсёды адорваюць увагай, разу-меннем і любоўю родныя і блізкія вам людзі. Няхай уся цеплыня будзе вяртацца вам праз пяшчоту і павагу ад вашых дзяцей і ўнукаў, бо ніякім іншым чынам немагчыма ні ацаніць, ні аддзячыць маці”.
Шмат цёплых слоў гучала на адрас прысутных матуль. Канешне, не абышлося і без творчых падарункаў. Самыя маленькія артысты дарылі прадстаўніцам прыгожай паловы свае харэаграфічныя пастаноўкі і дзіцячыя песенькі. Больш глыбокія кампазіцыі выканалі для прысутных музыканты Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Знайшлося месца і інструментальным нумарам, а своеасаблівай кульмінацыяй свята стала папуры добра вядомых усім эстрадных кампазіцый у выкананні ансамбля «Феерыя» раённага Дома культуры.
Са зваротным словам выступіла адна з гераінь урачыстасці –педагог-псіхолаг Наталля Хрыпач: “Хацелася б выказаць словы ўдзячнасці за ўвагу і падтрымку да матуль і сямей і традыцыйных каштоўнасцяў з боку дзяржавы. Для кожнай матулі вельмі важна ведаць, што яе шануюць, любяць і паважаюць. Гэта дазваляе ў поўнай меры адчуць жанчыне шчасце мацярынства.
Хацелася б далучыцца да ўсіх віншаванняў і пажадаць усім матулям спакойных начэй, бясконцай колькасці нагод для радасці за дзетак. Няхай не пакіне нас мудрасць у выхаванні, а складанасці менш сустракаюцца на шляху кожнай з нас. Няхай усе зямлячкі адчуваюць сябе шчаслівымі жанчынамі і будуць надзейнымі сябрамі для сваіх дзяцей”.
Мерапрыемства працягнулася ўручэннем падарункаў і кветак. Далей жанчыны бавілі час гутаркай за кубкам гарбаты. Спадзяемся, што такіх павольных і радасных хвілін будзе ў жыцці кожнай нашай зямлячкі болей.
У памяць пра падзею цырымонія завяршылася традыцыйным агульным фота.

Свята бясконцай удзячнасці і павагі Свята бясконцай удзячнасці і павагі Свята бясконцай удзячнасці і павагі Свята бясконцай удзячнасці і павагі Свята бясконцай удзячнасці і павагі Свята бясконцай удзячнасці і павагі Свята бясконцай удзячнасці і павагі Свята бясконцай удзячнасці і павагі Свята бясконцай удзячнасці і павагі Свята бясконцай удзячнасці і павагі Свята бясконцай удзячнасці і павагі Свята бясконцай удзячнасці і павагі Свята бясконцай удзячнасці і павагі Свята бясконцай удзячнасці і павагі
Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о