У бягучым годзе Гомельскім аблвыканкамам, рэдакцыяй газеты «Гомельская праўда» быў рэалізаваны праект «Аднагодкі Перамогі». Героямі праекта сталі жыхары Гомельшчыны, народжаныя ў пераможным маі 1945 года, лёсы якіх былі сабраты ў зборнік «Аднагодкі Перамогі».
Рэдакцыя газеты «Петрыкаўскія навіны» прыняла ўдзел у праекце. Вынікам працы калектыву, у абласное выданне ўвайшла гісторыя нашай зямлячкі Кацярыны Іванаўны Ліцвін.
Напярэдадні Дня народнага адзінства ў раённым Доме культуры прайшла прэзентацыя гэтай знакавай і важнай кнігі. Мерапрыемства арганізавана райарганізацыяй «Беларускі саюз жанчын». Зборнік падораны раённай цэнтральнай бібліятэцы, установам адукацыі горада.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о