Для жыхароў Петрыкаўшчыны сёння адбылася прыемная падзея: у райцэнтры, па вуліцы Вароўскага на месцы былога «Алімпа» адкрыўся новая «Капеечка».
Многія з нецярпеннем чакалі з’яўлення яшчэ адной «Капеечкі » ў горадзе, бо дадзеная гандлёвая сетка славіцца крамамі нізкіх коштаў.
Варта сказаць, што адкрыццю магазіна папярэднічала мэтанакіраваная праца аддзела эканомікі райвыканкама па пошуку інвестара для ўключэння ў гаспадарчы абарот закрытага аб’екта. І як вынік, забеспячэнне якаснага гандлёвага абслугоўвання жыхароў горада крамай крокавай даступнасці.
На прылаўках гандлёвага аб’екта прадастаўлены шырокі асартымент тавараў паўсядзённага попыту: свежыя гародніна і садавіна, мясныя і малочныя вырабы, прысмакі і напоі, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы і многае іншае. Яшчэ адна асаблівасць крамы-акцыйныя цэны на большасць тавараў. Пакупнікам не трэба чакаць спецыяльных прапаноў або скідак – тавары першапачаткова маюць зніжаны кошт і прадаюцца па ёй пастаянна. У «Капеечцы» асаблівая ўвага нададзена асартыменту, дзе пераважаюць тавары беларускіх вытворцаў, якім людзі давяраюць.
Акрамя таго, адкрыццё новай крамы дазволіла стварыць працоўныя месцы і зрабіць паход за пакупкамі максімальна камфортным.
Оставить комментарий