У моладзі Петрыкаўшчыны новы лідар

0
42

На мінулым тыдні прайшла дзявятая справаздачна-выбарная канферэнцыя РК ГА “БРСМ”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Петрыкаўскага райвыканкама Наталля Ходзька, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Блінец.

Канферэнцыя пачалася са справаздачы аб праведзенай рабоце, з якой прысутных пазнаёміла Дар’я Туравец, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”. За справаздачны перыяд на рахунку актывістаў раённай арганізацыі – дзясяткі сацыяльных праектаў, акцый, конкурсаў, дыялогавых пляцовак і мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне гістарычнай памяці і традыцый дзяржавы. Адзначалася актыўнасць валанцёрскага руху, удзел актывістаў у дапамозе пажылым людзям, інвалідам, а таксама адзінока пражываючым. Асобна спынілася Дар’я Сяргееўна на студатрадаўскім руху – выдатнай магчымасці атрымаць першы прафесійны вопыт і зарабіць свае першыя грошы.

Па выніках пасяджэння дзейнасць камітэта была прызнана здавальняючай. Гэта значыць, што многае з вызначанага за апошнія 5 гадоў удалося выканаць, але спыняцца на дасягнутым не варта.

Звяртаючыся да прысутных, Наталля Мікалаеўна адзначыла:
– Я ведаю, што ў моладзі Петрыкаўшчыны вельмі магутны патэнцыял. На вашым рахунку – вялікі фронт работы, дзякуй кожнаму за гэта, хацелася б, каб менавіта ад вас, такіх маладых, актыўных і мэтанакіраваных, зыходзіла больш ініцыятыў і праектаў, якія б паспяхова рэалізоўваліся ў нашым раёне.
Падчас канферэнцыі быў абраны першы сакратар РК ГА “БРСМ”. Лідарам моладзі Петрыкаўшчыны стала Дар’я Герасіменка.
У завяршэнні канферэнцыі адбылася цырымонія ўзнагароджання. Падзяка за актыўны ўдзел у дзейнасці раённай арганізацыі ГА “БРСМ” уручана навучэнцам і педагогам устаноў адукацыі раёна.Адзначаны прадпрыемствы і арганізацыі раёна: Нацыянальны парк “Прыпяцкі”, ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас”, ДП “Петрыкаўскі райжылкамгас”, БК-АГРА ААТ “Чалюшчавічы”.
Напрыканцы канферэнцыі навучэнцы 9 “А” класа гімназіі горада Петрыкава выканалі аўтарскі гімн “БРСМ”. Завяршылася мерапрыемства традыцыйным фота на памяць.

Марыя Тамко,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о