На саракавы дзень пасля Светлага Хрыстова Уваскрэсення хрысціяне адзначаюць свята Ушэсця Гасподняга.
Храм Ушэсця Гасподняга ў райцэнтры быў пабудаваны ў гонар падзеі Ушэсця Ісуса Хрыста на нябёсы, якое апісана ў Новым Запавеце.
У 1930 годзе храм быў зачынены. З восені 1940 года царкву сталі выкарыстоўваць пад склад солі. Увесну 1941 года тут абсталявалі воданапорную вежу, прабілі артэзіянскую свідравіну, усталявалі на апорах драўляную ёмістасць на 5 куб.м. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года ў храме знаходзіліся падпольшчыкі. У пасляваенны час, ужо ў 70-я гады ў Вазнясенскай царквы адкрылі піўны бар, а ў 80-х гадах тут размясцілі кафэ “Марозіва”.
У 1991 годзе Свята-Узнясенскую царкву вярнулі праваслаўным вернікам. Храм рэстаўраваны. Яго поўная назва – Ушэсце Госпада Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста.
Духоўны сэнс свята заключаецца ў завяршэнні зямнога служэння Хрыста і адкрыцці шляху да вечнага жыцця для ўсіх вернікаў. Гэты дзень нагадвае нам пра абяцанне Збавіцеля паслаць Святога Духа і аб будучым другім прыходзе.
У свята Ушэсця Гасподняга Петрыкаў наведаў Праасвяшчэнны Леанід, епіскап Тураўскі і Мазырскі, які здзейсніў Боскую літургію ў аднайменным храме горада.
За літургіяй яго праасвяшчэнству саслужылі: настаяцель прыхода храма Ушэсця Гасподняга протаіерэй Дзмітрый Пасечнік і сакратар Тураўскай епархіі іерэй Ігар Скрабейка.
Пасля сугубай екценьні Праасвяшчэнны Уладыка ўзнёс малітву аб міры і ўзнагародзіў Архіерэйскімі граматамі: Аляксандра Палюкова, Алену Палюкову, Рамана Палюкова, Алу Тарасевіч, Веру Сілівонец,Таццяну Будзяка, Еўдакію Солап, Дзяніса Прысаду, Аляксандра Вераксу, Сяргея Ходзька, Таццяну Лісаву, Анатоля Ляскоўскага, Юлію Пасечнік. Па заканчэнні богаслужэння епіскап Леанід і саслужаючыя святары здзейснілі слаўленне святу, пасля чаго Уладыка павіншаваў прысутных з прастольным святам і падаў архіерэйскае благаславенне.
Ушэсце нагадвае, што чалавечае жыццё звязана з вышэйшымі духоўнымі сэнсамі і надзеяй на выратаванне. Менавіта таму гэты дзень лічаць адным з найважнейшых у царкоўным календары.
Марыя ТАМКО, фота аўтара.
Оставить комментарий