Петрыкаўскім райвыканкамам праводзіцца вывучэнне грамадскай думкі па пытанні змянення графіка руху маршрутнага транспартнага сродку па маршруце “Петрыкаў-Гомель”.
Так, прапануецца змяніць графік руху маршрутнага транспартнага сродку па маршруце “Петрыкаў-Гомель” наступным чынам:
па аўторках і чацвяргах прапануецца ажыццяўляць рух па маршруце ад аграгарадка Ляскавічы праз населеныя пункты: Петрыкаў, Навасёлкі, Аціркі, Конкавічы, Пціч, Млынок і далей па аўтадарозе М-10 да горада Гомеля.
Па панядзелках, серадах, пятніцах, суботах і нядзелях прапануецца ажыццяўляць рух па маршруце ад аграгарадка Ляскавічы праз горад Петрыкаў, далей рухацца па аўтадарозе Н-4060 да перакрыжавання з аўтадарогай М-10 (Петрыкаў-Муляраўка) і далей па аўтадарозе М-10 да горада Гомеля.
Абмеркаваць прапанову і выказаць сваё меркаванне можна да 10 ліпеня па нумары тэлефона 5-44-15 з 8:30 да 13:00 і з 14:00 да 17:30.
Галіна КАЗАК,
па інфармацыі аддзела эканомікі.
Оставить комментарий