Старшыня Петрыкаўскай раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Святлана БЛІНЕЦ:
– Польшча працягвае агрэсіўную палітыку ў бок суседзяў. Пад маркай узмацнення бяспекі з-за вучэнняў саюзных сіл “Захад-2025” Польшча ў аднабаковым парадку 12 верасня на нявызначаны тэрмін поўнасцю закрыла мяжу з Беларуссю, уключаючы чыгуначныя пераходы. Як ні дзіўна, у ліку заблакаваных на нашай тэрыторыі аказаліся не столькі мы, беларусы. Нам што, мы дома – развярнуліся і паехалі. А вось што рабіць польскім грамадзянам, якія па волі Туска апынуліся за мяжой без падтрымкі роднай дзяржавы? Ці больш чым за 1500 фурам з грузамі для Еўропы.
Але, як заўсёды, беларускія ўлады ўвайшлі ў становішча польскіх грамадзян, якія “застралі” на мяжы, і працягнулі іх знаходжанне ў краіне яшчэ на 10 дзён, каб тыя змаглі, скарыстаўшыся іншымі шляхамі, дабрацца дадому.
Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Петрыкаўскага райвыканкама Мікалай Семяніцкі:
– Наогул, рашэнне цалкам закрыць мяжу з боку польскіх уладаў выглядала вельмі дзіўна. Няўжо ўлады на самой справе планавалі стаць шчытом Еўропы, абараняючы апошнюю ад уяўнай агрэсіі з усходу?
Калі паразважаць глыбей, то гэта бліжэй да палітыкі шантажу, прычым “разводзяць“ зараз не столькі Беларусь і Расію, колькі, як не дзіўна, Еўропу і Кітай. Польшча па логіцы рэчаў пры мірнай палітыцы Беларусі застаецца самым прымальным транспартным хабам для кітайскіх тавараў у Еўропу. Украіна загразла ў баявых дзеяннях, Прыбалтыка загінаецца ў эканамічным плане з-за сваёй русафобскай палітыкі. А вось Польшча да апошняга часу выглядала вельмі перспектыўна для працягу праекта “Шаўковага шляху”. Але, як аказалася, палякі не супраць атрымаць большую выгаду ад адзінай магчымасці “выратавання Еўропы”. Таму і ўключылі жорсткі рэжым “жалезнай заслоны” з жаданнем выгандляваць для сябе надзвычай выгадныя ўмовы, магчыма, шантажыруючы адначасова і Кітай, і Еўропу.
Да чаго прывядзе такая палітыка польскага кіраўніцтва, мы зможам убачыць ужо хутка. Як вядома, бумеранг прылятае заўсёды нечакана і б’е туды, дзе балючай. Польшча, якая пакутавала больш за ўсё ад сваёй слепаты і пыхлівасці, і на гэты раз рызыкуе сысці ў крутое эканамічнае піке з-за недальнабачнасці польскіх палітыкаў.
Оставить комментарий