Як вядома, без жартаў і смеху наша жыццё было б проста невыносным і бессэнсоўным! Напярэдадні сусветнага Дня гумару адбылася фінальная гульня раённага Сезона гульняў КВЗ сярод школьных каманд. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каманды Ляскавіцкай, Галубіцкай сярэдніх школ, №1, №2 горада Петрыкава.

У будучыню з усмешкай!

КВЗ – сапраўды нестарэючы і любімы многімі конкурс, дзеля якога можна ахвяраваць вольным часам, нават перапіскай у Instagram. А як інакш растлумачыць, што ў апошні дзень вясновых канікул у актавай зале ”Сярэдняй школы №2 г.Петрыкава” сабраліся школьнікі, пры гэтым не толькі ўдзельнікі, але і групы падтрымкі.
У будучыню з усмешкай!

Юнакоў і дзяўчат чакаў сапраўдны КВЗ, да якога яны старанна і адказна рыхтаваліся. У будучыню з усмешкай!

У зале панавала атмасфера гумару і творчасці! Гэты дзень запомніцца яркімі выступленнямі, жартамі і сяброўскай атмасферай. Хочацца адзначыць вастрыню жартаў, цікавыя сцэнкі, смешныя мініяцюры і акцёрскае майстэрства, якое паказалі рабяты.
У будучыню з усмешкай!

Спаборнічалі каманды ў трох конкурсах:
Прывітанне – каманды прадставілі візітныя карткі ў фірмовым стылі.
У будучыню з усмешкай!

Візітоўка – конкурс, з якога складваецца першае ўражанне пра каманды, таму для ўдзельнікаў было важна ўразіць, рассмяшыць, прымусіць журы і гледачоў смяяцца.
У будучыню з усмешкай!

Размінка – імправізацыя на пытанні журы. У гэтым конкурсе рабяты актыўна праяўляюць сваю знаходлівасць. Камандам задаецца герой, затым сітуацыя, у якую ён трапіў і ўдзельнікі каманды адразу прыдумляюць мініяцюры, як працяг зададзенай сітуацыі.
У будучыню з усмешкай!

Дамашняе заданне – “Казка на новы лад”. Дзякуючы добрай гульні ўдзельнікаў, конкурс атрымаўся вельмі цікавым і смешным.
У будучыню з усмешкай!

На сцэне ўдзельнікі адчувалі сябе ”як рыба ў вадзе”. Бо вядома, што нават вельмі добры жарт, згуляны без эмоцый, будзе правальны. Каманды праявілі сябе ў конкурсах, падарыўшы гледачам мора смеху і станоўчых эмоцый.
У будучыню з усмешкай!

Прыйшоў час падняцца на сцэну членам журы, каб агучыць вынікі конкурсу. Хто перамог? Інтрыга раскрытая! Месцы размеркаваліся наступным чынам:
У будучыню з усмешкай!

Дыплом ІІІ ступені ў каманды Галубіцкай сярэдняй школы!
Дыпломам І ступені ганараваны 2 каманды – “Сярэдняя школа №2 г. Петрыкава” і каманда “Сярэдняй школы № 1 г. Петрыкава”.
У будучыню з усмешкай!

Пераможцы гульні прадставяць наш раён на абласным этапе у наступным годзе.
У будучыню з усмешкай!

Без перабольшанняў – у Петрыкаўскім раёне расце новае пакаленне таленавітых гумарыстаў.
У будучыню з усмешкай! У будучыню з усмешкай! У будучыню з усмешкай! У будучыню з усмешкай! У будучыню з усмешкай! У будучыню з усмешкай! У будучыню з усмешкай! У будучыню з усмешкай! У будучыню з усмешкай! У будучыню з усмешкай!

Фінал КВЗ стаў выдатным завяршэннем вясновых канікул. Дарагія ўдзельнікі конкурсу, наперадзе ў вас яшчэ шмат новых гарызонтаў і перамог. Жадаем вам не спыняцца на дасягнутым! Няхай ваша энергія, талент і гумар натхняюць новых удзельнікаў КВЗ у нашым раёне!

Марыя Тамко, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о