Тут быў свят!

0
170

Графіці на аб’екце водаканала, што знаходзіцца ў падножжа гарадскога парка, звяртае на сябе ўвагу не першы месяц. Нейкі Свят прымітыўным надпісам пазначыў тут сваю прысутнасць. Па ўсім відаць, гэта спроба гучна заявіць пра сябе на ўвесь райцэнтр. Аднак узнікае рэзоннае пытанне: няўжо няма куды прыкласці свой талент мастака, чаму не прыйшло ў галаву накіраваць творчую энергію на момант стварэння чагосьці па-сапраўднаму прывабнага і прыемнага для людскога вока, а не гэта ўсё.

Побач са згаданым аб’ектам знаходзіцца закінутая КНСка, уваход на якую абмежаваны: вокны, як таго і патрабуе інструкцыя, забітыя. Аднак уваход на саму тэрыторыю адкрыты ўсім жадаючым. Нягледзячы на замок, ланцужок, які маецца на металічных варотах, апошнія не выконваюць сваё прамое прызначэнне – не замыкаюцца, а значыць не абмяжоўваюць уваход на тэрыторыю старонніх асоб. Да санітарнага стану тэрыторыі таксама ёсць пытанні: варта прывесці ў парадак складзіраванне бетонных пліт і рабочага інвентара, прыбраць штучнае смецце.

А. МАКСІМАЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о