У нядзелю, 7 верасня, на базе фізкультурна-аздараўленчай залы горада Петрыкава пройдзе раённы турнір па більярдзе сярод мужчын памяці Ігара Шастапалава.

Такое спартыўнае мерапрыемства будзе праводзіцца трэці раз. Імянны турнір уключаны ў план работы першаснай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання “Ветэраны фізічнай культуры і спорту” Петрыкаўскага раёна.У спаборніцтвах прымуць удзел мужчыны ад 50-ці гадоў і старэйшыя. Пачатак спаборніцтваў у 11 гадзін, рэгістрацыя, жараб’ёўка – у 10 гадзін 45 хвілін.Удзельнікам турніру неабходна мець заяўку з візай урача і пячаткай камандзіруючай арганізацыі. Сістэма правядзення будзе вызначана ў дзень спаборніцтваў – усё будзе залежаць ад колькасці ўдзельнікаў.Як заўсёды ўсіх прызёраў чакаюць прызы і дыпломы.Да сустрэчы, паважаныя ветэраны!

Аляксей Каюкала.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о