У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў раённым цэнтры турызму і краязнаўства для дзяцей і іх бацькоў была праведзена цікавая праграма, напоўненая цёплымі эмоцыямі і радасцю.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла педагог дадатковай адукацыі Надзея Міцкевіч. Спецыяліст падрыхтавала цікавыя конкурсы, якія дазволілі дзецям праявіць свае творчыя здольнасці, сваю любоў да бацькоў. Пад апладысменты прысутных дэманстравалі свае аратарскія магчымасці наведвальнікі Цэнтра Мікалай Гарбацэвіч, Злата і Мілана Котавы, Улада Казлоўская, Кірыл Кірбай, Дамініка Каюкала, Ульяна Ковель, Міраслава Новак, Паліна Магілеўская. Незабыўным момантам стала ўручэнне матулям падарункаў, зробленых сваімі рукамі.
Падзея стала не толькі радасным святам, але і нагодай для разважанняў пра важнасць сямейных каштоўнасцяў. Па завяршэнні сустрэчы ўсіх удзельнікаў чакаў духмяны чай з цукеркамі.
Вольга ЛАДНОВА,
педагог-арганізатар ДУА “Петрыкаўскі раёны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”.
Оставить комментарий