9 снежня сусветная грамадскасць адзначае Дзень Каляднай паштоўкі. З гэтай нагоды мы пацікавіліся ў жыхароў горада, ці падтрымліваюць яны гэтую, некалі папулярную традыцыю зараз і чаму, у час імгненнай камунікацыі, адпраўка папяровай паштоўкі не згубіла для іх зместу?
Лічыцца, што першыя калядныя паштоўкі былі надрукаваныя і паступілі ў продаж у Лондане 1 мая 1843 года. Напачатку можа здавацца, што ў пачатку апошняга месяца вясны яны былі нікому непатрэбныя. Але, улічваючы тое, што грамадства на пазамінулага стагоддзя не было такім мабільным, то падрыхтоўка паштовак загадзя, каб кожны жадаючы мог задаволіць патрэбу новай прапановай, ужо не здаецца здзіўляючай.
А што зараз? Вядома, нават жывыя стасункі часцяком замяняюць зараз віртуальныя, што ўжо казаць пра лісты і паштоўкі. Тым не менш, у аддзяленні паштовай сувязі нам паведамілі, што за пару апошніх дзён насельніцтву было рэалізавана некалькі дзясяткаў паштовак, пераважна людзям паважанага ўзросту.
Жыхарка горада Петрыкава Таццяна Смірнова:
— Паштоўкі, у тым ліку і калядныя, звязаныя з самымі лепшымі ўспамінамі, у першую чаргу пра дзяцінства і юнацтва, калі ты з нецярпеннем чакаў звестак ад блізкіх людзей. Гэтай традыцыі я не змяніла і ў сённяшні час. Калі наведваюся да сына ў час Калядным святаў, абавязкова накіроўваюся на Мінскігалоўпаштамт, дзе і набываю паштоўкі, каб потым адправіць іх знаёмым за мяшу і сяброўцы, якая зараз жыве як раз у сталіцы. Мне вельмі падабаецца гэтая атмасфера: гістарычная пабудова, вялікі выбар паштовак, святочны навагодні настрой сярод наведвальнікаў, упрыгожванні і шмат святла. Ну, а калі не выпадае набыць паштоўкі ў любімым месцы, я з задавальненнем раблю гэта ў мясцовым паштовым аддзяленні.

Унукі таксама атрымліваюць ад мяне падарункі разам з паштоўкай: гэта важна, на мой погляд, каб малыя вучыліся шанаваць і падарункі, і пачуцці, з якімі яны павінны рабіцца, і рукапіснае віншаванне — словам, усю тую цеплыню, якую трэба закладаць у падарунак ад сэрца.
Супрацоўнік Петрыкаўскага гісторыка-краязняўчага музею Вераніка Сухадолава:
— Яшчэ з студэнцтва я займаюся пасткросінгам — гэта такая сістэма сувязі, праект, дзякуючы якому незнаёмыя людзі з розных куткоў свету могуць абменьвацца паштоўкамі.
Адрасаты падбіраюцца выпадкова, праз адпаведны сайт, дзе табе выпадае пэўны чалавек з пазначэннем адрасу і зацікаўленасцей пасткросера. Нехта пажадаў бы атрымаць паштоўку з выявай нацыянальных страў, іншыя чакаюць пабачыць адметныя месцы маёй краіны, трэція любяць, напрыклад, вінтаж і асабліва ўдзячная за дасланыя паштоўкі мінулых часоў. Не мала сярод нас і сапраўдных калекцыянераў паштовак.

Я прысвячаю гэтаму захапленню не ўвесь вольны час і колькасць паштовак, што былі дасланыя мне нельга лічыць буйной, таму ў калекцыі зараз экзэмпляры з калі 60-ці краін свету ўсіх кантынентаў, акрамя, канешне, Антарктыды.
Вядома, з набліжэннем Каляд навагодняя тэматыка пачынае станавіцца актуальнай, а на адваротным баку людзі пішуць віншаванні і пажаданні з нагоды святаў. Я ж намагаюся знайсці і даслаць тэматычныя паштоўкі з нацыянальным каларытам: адрасаты потым дзеляцца станоўчымі ўражаннямі ад выяў нашых шчадроўшчыкаў з мяхамі, казой і Каляднай зоркай, ці ад фота галінкі елкі, упрыгожанай народнымі лялькамі і цацкамі з сімваламі беларускага арнаменту.
Цікавіўся Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.
Оставить комментарий