• Газета – гэта крыніца праўдзівай, аператыўнай, цікавай і карыснай інфармацыі.

  • Газета – гэта свайго роду масток паміж дзяржаўнай уладай і грамадствам. Чытаеце дзяржаўнае выданне = шануеце і паважаеце наш дзяржаўны ўклад.

  • Газета – гэта не толькі друкаваная версія, але таксама інтэрнэт-пляцоўкі. Мы ёсць ва ўсіх сацыяльных сетках і папулярных месэнджарах. Зручна, ці не праўда? (прычым, бясплатна).

  • Газета – гэта магчымасць бачыць вынік сваёй працы. Усё, што робіцца рукамі і розумамі петрыкаўчан, знаходзіць адлюстраванне ў прэсе. Давайце не будзем сціплымі – пра нас павінны ведаць.

  • Газета – гэта крыніца выверанай і патрэбнай інфармацыі ў рэжыме 24/7. Пагадзіцеся, цікава за кубачкам кавы пагартаць наш Тэлеграм і даведацца, што адбываецца?

  • Газета – гэта магчымасць папоўніць свой сямейны архіў унікальнымі фатаграфіямі і відэа. Прыемна ж убачыць свайго блізкага ў стужцы навін і спампаваць для сябе фота?

  • Газета – гэта магчымасць зачыняць свае “хацелкі”. Тут можна выказаць падзяку, размясціць віншаванне, інфармацыю аб вакансіях, а яшчэ апублікаваць важныя паведамленні ад службаў прафілактыкі!

  • Газета – гэта выбар на карысць правільнай інфармацыі. Уявіце, калі б не было дзяржаўнага выдання, што б вы чыталі? Нават страшна падумаць…

  • Газета – гэта стабільнасць і захаванасць. Сеткі – гэта вядома добра, але яны ж віртуальныя.

 

“ПЕТРЫКАЎСКІЯ НАВІНЫ” – ГЭТА ЎСЕ МЫ!

БО ТАК МЫ ПІШАМ ГІСТОРЫЮ НАШАЙ МАЛОЙ РАДЗІМЫ!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о