Дні вёскі, якія праходзяць на Петрыкаўшчыне, дораць жыхарам населеных пунктаў непаўторную радасць, цудоўны настрой і незабыўныя ўражанні.
Землякі прызнаюцца: на такога роду сельскіх фестывалях людзі адпачываюць душою. Зададзеную эстафету сёння падхапілі Капцэвічы, дзе хутка пачнецца ўрачыстая цырымонія. А пакуль уся ўвага прысутных накіравана на тэматычныя пляцоўкі, фотавыставы, фотазоны, гандлёвыя рады, якія раскінуліся на пляцоўцы каля сельскага Дома культуры. Мясцовыя жыхары, госці населенага пункта ў прыўзнятым настроі. Наперадзе цудоўны вечар у кампаніі блізкіх і знаёмых людзей, артыстаў Петрыкаўшчыны.
Урачыстасць з нагоды Дня вёскі адкрыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер. — Кожны з вас сваёй працай і ведамі ўкладвае часцінку ўласнай душы ў станаўленне і развіццё свайго населенага пункта. Ваша любоў, працавітасць і адданасць роднай зямлі заслугоўваюць самых высокіх слоў удзячнасці, — адзначыў Віталій Уладзіміравіч.
За значны асабісты ўклад у развіццё тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, актыўную работу па ўцягванні насельніцтва ў вырашэнні пытанняў па навядзенню парадку і добраўпарадкаванню тэрыторый, Ганаровай граматай Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў быў узнагароджаны стараста Капцэвіцкага сельсавета Аляксандр Браім. За значны асабісты ўклад у вырашэнне пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва Падзяка аб’яўлена дэпутатам Капцэвіцкага сельскага Савета Паўлу Валынцу, Алегу Волкаву, Аксане Брызіцкай, Надзеі Вінакуравай, Алене Браім, Ганне Казлоўскай, Таццяне Шабалтас.
Жыхароў і гасцей населенага пункта са святам павіншавала старшыня Капцэвіцкага сельскага Савета Крысціна Прыкота.
Прадстаўнік мясцовага самакіравання падзякавала за сумесную працу, пажадала моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, Капцэвічам ‒ росквіту і развіцця.
За актыўны ўдзел у грамадскім жыцці пасёлка Падзяка Капцэвіцкага сельскага выканаўчага камітэта аб’яўлена працоўным калектывам сельвыканкама: установам адукацыі і аховы здароўя, лясніцтва, аддзялення Беларускай чыгункі, сацыяльнаму пансіянату.
На святочную сцэну падымаліся жыхары, якія ўнеслі асабісты ўклад у развіццё Капцэвіцкага сельскага Савета: Галіна Дубік, Раіса і Уладзімір Беластоцкія, Валянціна Савошка, Сяргей Івашчук, Таццяна Каваленка, Уладзімір Казловіч, Марыя Шабалтас, Уладзімір Крапівін, Марыя Казловіч, Людміла Валынец, Клаўдзія Вятохіна адзначаны за шматгадовую працу і асабісты ўклад у развіццё пасёлка.
На Дні вёскі ў Капцэвічах апладысменты гучалі для старажылаў, якія пажылі больш за 90 гадоў – такіх у пасёлку дзесяць чалавек; для чатырох сямей, якія ў бягучым годзе сталі бацькамі; для сямейнай пары, якая ў 2025 годзе зарэгістравала свой шлюб; пары, якая пражыла разам 66 гадоў; чатырох сямей, якія пражылі “душа ў душу” 25 гадоў; чатырох імяніннікаў.
Шчасця вам, землякі!!!
Оставить комментарий