Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько правяла  сустрэчу з працоўнымі калектывамі Петрыкаўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету, Петрыкаўскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Асноўная тэма сустрэчы “Аб змяненні Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь”, “Аб змяненні законаў па пытаннях нетракарыстання”.

Законапраекты прадугледжваюць шэраг новаўвядзенняў. Так, змены ў Водны кодэкс РБ заснаваны на выніках навуковых даследаванняў і абумоўлены правапрымяняльнай практыкай.

–Значэнне і роля водных рэсурсаў заключаецца ў падтрыманні жыцця чалавека, жывёл і раслін. Грамадства павінна ўсведамляць, што ахова водных рэсурсаў – задача кожнага з нас, -адзначыла Парламентарый.

Што тычыцца змяненняў законаў па пытаннях нетракарыстання, то дакумент падрыхтаваны з мэтай удасканалення прававога рэгулявання пытанняў, звязаных з геалагічным вывучэннем нетраў, здабычай і перапрацоўкай карысных выкапняў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о